На нарадзе міністар юстыцыі паўтараў тэзісы і задачы, пастаўленыя на Усебеларускім народным сходзе Аляксандрам Лукашэнкам, перадае афіцыйная газэта «Звязда». Каваленка заявіў, што гэтыя асноўныя пасылы павінны быць выкарыстаныя ня толькі дзяржаўнымі служачымі, але і ўсімі грамадзянамі як у рабоце, так і ў паўсядзённым жыцьці.
«Мэты і задачы кіраўніком дзяржавы пастаўленыя. Нам сваю работу неабходна выконваць так, як патрабуе сучасная грамадзка-палітычная сытуацыя». — сказаў міністар.
Кажучы пра актуальныя напрамкі дзейнасьці Міністэрства юстыцыі, Каваленка ізноў казаў пра задачы, якія вынікаюць з выступленьня Лукашэнкі.
Мінстар юстыцыі казаў пра неабходнасьць павелічэньня аб’ёму грашовых сродкаў, якія рэальна спаганяюцца, пра работу са зваротамі грамадзян і патрэбу зьніжаць нагрузкі на судовых выканаўцаў. Таксама Яўген Каваленка заявіў, што натарыюсы і адвакаты павінны ўдзельнічаць у «фарміраваньні законапаслухмяных паводзін насельніцтва, прапагандзе грамадзянскасьці і патрыятызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без сэнсацый. Яшчэ адна пасада Лукашэнкі і дэкарацыя замест новага цэнтру ўлады