Яго словы прыводзіць агенцтва БЕЛТА.
«Сёньня на тэрыторыі Беларусі працуюць каля 11 тысячаў працоўных мігрантаў з розных краін. У першую чаргу гэта, зразумела, Расейская Фэдэрацыя, Туркмэністан, Украіна і Кітай», — расказаў Маргевіч.
Паводле ягонай інфармацыі, у асноўным мігранты працуюць па рабочых спэцыяльнасьцях — больш за 50%. Крыху менш — кваліфікаваныя работнікі. Больш за 2 тысячы чалавек займаюць кіроўныя пасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек«Што тычыцца пытаньняў вымушанай міграцыі, яны сёньня таксама актуальныя. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь толькі ў бягучым годзе з хадайніцтвамі аб атрыманьні статусу ўцекача і абароны зьвярнуліся больш як 650 замежных грамадзян, зь іх больш за 500 чалавек — грамадзяне Ўкраіны», — удакладніў прадстаўнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС.
Ён дадаў, што асноўны рэгіён, куды накіроўваюцца замежныя грамадзяне, — Менск. «Усе імкнуцца трапіць у сталіцу», — патлумачыў Маргевіч.