Як паведамляе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай, яна выказала падзяку Польшчы за пасьлядоўную палітыку адносна Беларусі і за тое, што Польшча працягвае прымаць беларусаў.
Ціханоўская заклікала міністра эўрапейскіх справаў Польшчы Адама Шляпку ўзьняць пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму і пашырэньня практыкі выдачы візаў для беларусаў. Яна зьвярнула ўвагу на неабходнасьць захаваць пасажырскія зносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, важнасьць падтрымкі незалежных мэдыя і культурніцкіх ініцыятываў.
Бакі абмеркавалі таксама пытаньне санкцыяў: Ціханоўская зьвярнула ўвагу не недапушчальнасьць зьмякчэньня санкцыяў на калійныя ўгнаеньні, пакуль ня вызваленыя палітвязьні і рэжым працягвае рэпрэсіі.
Абмяркоўвалі таксама магчымыя падзеі падчас польскага старшынства ў Эўразьвязе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская на канфэрэнцыі Impact: «Беларусы жывуць ва ўмовах, якія нагадваюць сталінскія часы»