Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца больш не знаходзіцца ў небясьпецы для жыцьця, заявіў прадстаўнік ураду. Ягоныя словы перадае Reuters.
Узброены мужчына пяць разоў стрэліў у 59-гадовага Фіцу, у выніку чаго прэм’ер-міністар апынуўся ў цяжкім стане і быў праапэраваны празь некалькі гадзін увечары ў сераду.
«Я быў вельмі шакаваны… на шчасьце, наколькі я ведаю, апэрацыя прайшла добра — і я думаю, што ўрэшце ён выжыве… у гэты момант ён не знаходзіцца ў небясьпечнай для жыцьця сытуацыі», — заявіў віцэ-прэм’ер Славаччыны і міністар навакольнага асяродзьдзя Томаш Тараба BBC Newshour.
Тараба сказаў, што адна куля прайшла праз жывот Фіцы, а другая трапіла ў сустаў.
Выданьне Aktuality.sk са спасылкай на неназваную крыніцу паведаміла, што Фіца пасьля апэрацыі ў стабільным стане, што фактычна пацьвярджае словы Тарабы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У прэм'ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца стралялі, ён паранены, яму зрабілі апэрацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?