«Укрзалізниця»: у Днепрапятроўскай вобласьці ад абстрэлу загінулі двое чыгуначнікаў

Ілюстрацыйнае фота

У Днепрапятроўскай вобласьці 15 траўня ў выніку расейскага абстрэлу загінулі двое чыгуначнікаў – геадэзісты, якія рамантавалі вагоны, паведаміла «Укрзалізниця».

«Вораг абарваў жыцьцё Сяргея Дзеравіцкага, 1976 года нараджэньня, і Аляксандра Прыходзькі, 1973 года нараджэньня», – гаворыцца ў паведамленьні.

Раней сёньня кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў пра расейскія абстрэлы ў Дняпроўскім раёне, пашкоджаньні інфраструктуры і пра двух загінулых. Дэталяў ён не паведаміў.

У лютым гэтага году «Укрзалізныця» паведаміла, што ад пачатку маштабнага расейскага ўварваньня загінуў 601 чыгуначнік.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з рознымі відамі зброі. Нягледзячы на доказы і сьведчаньні, Масква адмаўляе мэтанакіраваны напад на мірных жыхароў з пачатку маштабнага ўварваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея кіраванымі авіябомбамі абстраляла мэдычную ўстанову на Харкаўшчыне. На фронце без перамен