«Пацярпелыя ад мінна-выбухных раненьняў дзеці разам з роднымі зусім нядаўна прыбылі ў санаторый «Дубровенка», дзе будуць аздараўляцца да 24 траўня», – гаворыцца ў рэлізе, які цытуе «Позірк».
Яны прыбылі ў суправаджэньні «дарадцы кіраўніка »Данецкай Народнай Рэспублікі« па правах дзіцяці» Элеаноры Федарэнка. Дзяцей таксама «чакае насычаная культурная праграма, якая дапаможа лепш пазнаёміцца з Магілёўскай вобласьцю», зазначаецца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбар бяз выбару. Як украінскія дзеці трапляюць у Беларусь на «адпачынак» і чым тут займаюццаАфіцыйны Менск і праўладныя грамадзкія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з тэрыторыямі Ўкраіны, акупаванымі РФ.
17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
Кіеў кваліфікуе падобную практыку як незаконнае перамяшчэньне. Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны пачаў крымінальнае вядзеньне па факце «прымусовай дэпартацыі больш як 19 тысяч дзяцей» з акупаваных тэрыторыяў Данбасу, Луганскай, Запароскай, Херсонскай і Харкаўскай вобласьцяў у тым ліку ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзіцячая спэцапэрацыя. Хто вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь», — дасьледаваньне Беларускага расьсьледніцкага цэнтру