«Вораг пачаў новую хвалю наступальных дзеяньняў на поўначы Харкаўшчыны. Гэта населеныя пункты Харкаўскага і Чугуеўскага раёну. Ваўчанскі напрамак, у тым ліку. Нашы баявыя брыгады сустрэлі ворага агнём. Усе наступальныя атакі адбітыя. Стратаў тэрыторыі пакуль не дапусьцілі», — адзначыў чыноўнік.
Сінягубаў кажа, што расейскае войска спрабавала прарвацца ў прымежныя населеныя пункты, за 1-2 км ад мяжы з Расеяй.
«Цяпер там адбываюцца актыўныя баявыя дзеяньні», — сказаў чыноўнік і заклікаў жыхароў бліжэйшых да мяжы тэрыторый эвакуавацца.
«Для Харкава наземнай пагрозы няма, варожага наступальнага патэнцыялу пакуль не хапае», — падкрэсьліў Сінягубаў.
Раніцай і днём 10 траўня войскі РФ абстралялі некалькі прымежных з Расеяй грамадаў Харкаўскай вобласьці. У выніку атакі загінулі два чалавекі, яшчэ пяцёра былі параненыя, паведаміў старшыня абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка звольніў начальніка Генштаба. Гулевіч пратрымаўся на пасадзе 3 гады, быў пад санкцыямі праз падтрымку расейскай агрэсіі