Група выкарыстоўвала сродкі кансьпірацыі, але праваахоўнікам удалося выявіць кліенцкую базу — гэта кампаніі рэальнага сэктару эканомікі, піша Белта. Зламысьнікі нібыта давалі ім фіктыўныя дакумэнты аб пастаўках тавараў і выкананьні будаўнічых работ. Усе маніпуляцыі з фіктыўнымі дакумэнтамі ад імя падкантрольных злачыннай групе фірмаў-аднадзёнак (выкарыстоўваліся рэквізыты 40 фірмаў) выконваліся з адной мэтай — заніжэньня выдаткаў прыватных кампаній і нявыплаты імі падаткаў.
Адначасова адбываўся перавод у гатоўку сродкаў, пералічаных прыватнымі кампаніямі ў адрас падстаўных фірмаў. Злачынцы здымалі грошы з банкаўскіх карт, пакідалі сабе ўзнагароду (даходзіла да 25% ад сумы). Астатняе перадавалі службовым асобам кампаній-кліентаў. Тыя, у сваю чаргу, выкарыстоўвалі наяўныя сумы для выплаты зарплаты ў канвэртах работнікам і на асабістае ўзбагачэньне.
Па месцы жыхарства фігурантаў справы, а таксама ў офісах кампаній-кліентаў сілавікі правялі больш за 20 ператрусаў. Знойдзены дакумэнты, носьбіты інфармацыі, кампутарная тэхніка, мабільныя прылады, банкаўскія карткі, пячаткі падкантрольных структур, а таксама больш як 1 млн рублёў.
За ўхіленьне ад выплаты падаткаў адносна кіраўнікоў камэрцыйных кампаній узбуджаныя крымінальныя справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ёсьць сярод турэмнікаў сумленныя людзі? Адказваюць нобэлеўская ляўрэатка, экс-пракурор і былы турэмны лекар