Імпрэза прайшло пад эгідай Рабочай групы па адвольных затрыманьнях (спэцыяльная працэдура ААН).
Размова ідзе пра Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калесьнікаву, Максіма Знака, Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка.
«Але мы ня ведаем яшчэ, напэўна, пра тыя выпадкі, якія сёньня непублічныя. Бо нават калі сувязь зьнікае ці сувязь зьяўляецца, сваякі і адвакаты асьцерагаюцца пра гэта казаць», — дадала юрыстка.
Мацкевіч, пазбаўленая адвакацкай ліцэнзіі ў Беларусі ў 2021 годзе, падкрэсьліла, што працягвае прадстаўляць сваіх падабаронных, паколькі такіх паўнамоцтваў зь яе «ніхто [зь іх] не здымаў».
Беларусь яна назвала «першай у сьвеце краінай», дзе пра лёс падабаронных нічога не вядома «больш за 400 дзён».
«Мы ўжо зараз пачалі лічыць дні. І кожны гэты дзень прачынаесься са страхам ад таго, што могуць прыйсьці дрэнныя навіны», — сказала яна.
«Мы, здаецца, ужо выкарыстоўвалі ўсе магчымыя прававыя мэтады, таму што па ўсіх нашых падабаронных знаходзяцца скаргі ў Камітэце па правах чалавека ААН. Што да Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Віктара Бабарыкі КПЧ запытаў тэрміновыя меры ў сувязі зь іх знаходжаньнем у інкамунікада», — паведаміла Мацкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сястра Калесьнікавай: Вестак ад Машы няма 434 дніРабочая група па адвольных затрыманьнях прыняла рашэньні ў справах Ціханоўскага і Знака, удакладніла яна, быў накіраваны зварот да афіцыйнага Менску ў рамках дзьвюх спэцпрацэдур ААН, аднак адказаў па іх не атрымалі.
Паводле Мацкевіч, важна «хаця б даведацца, што гэтыя людзі жывыя, і што зь іх здароўем, магчыма, усё памяркоўна».
Сястра Знака Ірына Козікава паведаміла, што пра яго няма ніякай інфармацыі амаль 15 месяцаў — апошні атрыманы сваякамі ліст датаваны 9 лютага 2023 года. На той момант палітвязень знаходзіўся ў памяшканьні камэрнага тыпу ў папраўчай калёніі № 3 (Віцьба, Віцебская вобласьць).
Паводле яе, вядомы юрыст, які адбывае 10-гадовае пазбаўленьне волі, можа папераменна знаходзіцца ў ПКТ і штрафным ізалятары, што яна ахарактарызавала як катаваньні.
Аўтар напісанага ў няволі і выдадзенага ў 2022 годзе рамана «Зэкамэрон» на гэты момант ня можа займацца творчасьцю, дадала яго сястра.
У родных Знака няма сапраўднай інфармацыі, ці жывы ён, заключыла Козікава.
Па словах кіраўніцы праекту дапамогі палітвязьням жанчынам «Палітвязынка» Яўгеніі Доўгай, у стане інкамунікада таксама знаходзяцца палітвязьні Алена Гнаўк і Вольга Маёрава, паколькі пра першую зь іх няма ніякай інфармацыі са студзеня 2024 году, пра другую — больш за паўгода.
На 9 траўня праваабарончай супольнасьцю палітвязьнямі прызнаныя 1375 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: ад Сяргея Ціханоўскага няма зьвестак больш за 420 дзён ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі консул наведаў гомельскую жаночую калёнію, дзе трымаюць і палітзьняволеных