Прарасейская актывістка Вольга Бондарава абрынулася з крытыкай на нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук, але праз паўгадзіны выдаліла пост у Telegram, піша reform. news.
Бондарову абурыла, што песьню Сялук уключылі ў канцэрт «Не будзіце заснулых салдатаў», які праходзіць 7 траўня ў Палацы Рэспублікі. Актывістка назвала Сялук «змагаркай».
«Колькі ня пішуць патрыёты аб тым, што непрыгожа да патрыятычных мерапрыемстваў прыцягваць змагароў і дзяржпераваротчыкаў, „прачечная“ ўпарта працягвае іх цягнуць. Каторы раз мы сустракаем прозьвішча змагаркі Ганны Сялук на канцэртах з удзелам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сёньня, на мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі 9 Траўня — зноў тыя ж граблі. „ Ало, это прачечная?..“» — напісала Бондарава.
Праз паўгадзіны пост быў выдалены. Пазьней Бондарава апублікавала новы пост, але ўжо зь іншымі прозьвішчамі — Курчыча, Шмата і Кузьняцовай.
Бондарава не патлумачыла, чым ёй не дагадзіла Ганна Сялук, аўтарка песень «Ах, Аляксандар» і «Бульба-дэнс», гімна Генэральнай пракуратуры, двухразовая пераможца «Песьні году Беларусі» ў намінацыі «Найлепшы аўтар слоў», уладальніца прэміі Лукашэнкі і дыплёму расейскай прэміі «Шансон году – 2024». Тэксты песьняў Сялук піша на беларускай і расейскай мовах.
Ганна Сяргееўна Лукашэнка, вядомая пад псэўданімам Ганна Сялук, — жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзьмітрыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бондарава — самы мэмны беларускі пэрсанаж». Блогер Джыпсінкоў пра гумар «ябацек» і экстрэмісцкі статус- Да Вольгі Бондаравай пасьля яе праекту «Інфаспэцназ» прыляпілася мянушка «інфаказачка». Цягам апошніх двух гадоў імя горадзенскай актывісткі гучыць часта. Бондарава запатрабавала прыбраць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве; яна змагалася зь беларускай лацінкай і супраць наданьня імя Адама Мальдзіса Астравецкай раённай бібліятэцы.
- Прычым змагацца яна пачала ня толькі з праціўнікамі ўлады, але і зь некаторымі яе прыхільнікамі. Летась яна раскрытыкавала кіраўніка Горадзенскай вобласьці Ўладзімера Караніка за здымак з сырам у гонар сьвятога Губэрта. Сьвятога яна назвала «бэльгійскім біскупам, кімсьці па-езуіцку хітрым і дальнабачным прызначаным „заступнікам“ Горадні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такія асобы, як Бондарава, у публічнай прасторы да 2020 году былі немагчымыя», — мэдыяэкспэртка Сідорская