На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду. Чаму людзі пішуць даносы адно на аднаго і як на гэтую зьяву ўплывае аўтарытарны рэжым? Навошта Лукашэнка наведвае пацярпелыя ад Чарнобылю рэгіёны? Якія паўнамоцтвы будуць мець абраныя чальцы Каардынацыйнай рады? Над гэтымі пытаньнямі разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.