Ужо сёньня: 205-я гадавіна з дня нараджэньня Станіслава Манюшкі, дзень народзінаў Алеся Шута

Сцэна з опэры Станіслава Манюшкі «Галька», Менск, 1975 год.

Падзеі 5 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

1581 — у горадзе Астрогу выйшаў каляндар Івана Фёдарава. Да кожнага месяца былі надрукаваныя вершы беларускага паэта Андрэя Рымшы.

1891 — у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыгентам першага канцэрту быў Пётар Чайкоўскі.

1945 — пачалося антынацысцкае паўстаньне ў Празе.

1978 — адкрыўся Горадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы.

У гэты дзень нарадзіліся

1818Карл Маркс, нямецкі эканаміст і філёзаф.

1819Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар. Ён лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.

Помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, Менск

1831 Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Наваградзкага павету падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1846Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Генрык Сянкевіч

1917Юры Багушэвіч, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1921Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог і гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.

1934Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.

1936 Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

Васіль Якавенка

1945 — Казімер Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскае дыяцэзіі.

1952 Алесь Шут, мэдык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня. Памёр у 2019 годзе.

Дэпутат Апазыцыі БНФ Алесь Шут пасьля зьбіцьця ў часе галадоўкі, 12 красавіка 1995. Фота з газэты «Свабода»

1960 Юрась Беленькі, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з кіраўнікоў КХП-БНФ.

Юрась Беленькі

У памяці


1821Напалеон I Банапарт, былы францускі імпэратар.

Магіла Напалеона ў Доме інвалідаў у Парыжы

1977Людвіг Эрхард, нямецкі палітык і эканаміст, «бацька» пасьляваеннага нямецкага «эканамічнага цуду», канцлер Нямеччыны ў 1963–1966 гадах.