«Сытуацыю можна параўнаць з Шабанамі». Як выглядае і чаму ідзе вайна бандаў у Швэцыі
Your browser doesn’t support HTML5
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны. Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці. У Швэцыі трывае вайна гангаў.
Разабрацца ў сытуацыі ў Швэцыі нам дапаможа Міхаіл Сэндэр са Стакгольму, сузнавальнік арганізацыі «Беларусы Швэцыі»