Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці.
Паводле афіцыйных зьвестак, летась у Швэцыі адбылося 363 страляніны, у выніку якіх загінулі 53 чалавекі. А жыве ў гэтай краіне столькі ж насельніцтва, колькі і ў Беларусі. У Швэцыі трывае вайна гангаў. Паводле паліцыі, з бандамі зьвязаныя прыблізна 62 тысячы чалавек.
Узровень забойстваў з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі з Швэцыі адзін з найгоршых ва ўсіх краінах Эўропы. Сытуацыю можна параўнаць з Альбаніяй ці Сэрбіяй. А калісьці Швэцыя была найлепшай ў свеце паводле гэтага паказьніку.
Разабрацца ў сытуацыі ў Швэцыі нам дапаможа Міхаіл Сэндэр са Стакгольму, сузнавальнік арганізацыі «Беларусы Швэцыі»
1:31 — Чаму ў Швэцыі фіксуецца так шмат забойстваў з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі
3:45 — Што з гэтай сытуацыяй робіць паліцыя?
5:43 — Чаму ўдзельнікі бандаў — гэта вельмі часта няпоўнагадовыя
7:22 — Ці можна лічыць вайну бандаў фіяска швэдзкай міграцыйнай палітыкі
11:47 — Нямеччына прыняла такую ж колькасьць уцекачоў, як і швэды, але чаму ў іх няма такіх праблем?
13:18 — Ці ёсьць у дзейнасьці гэтых бандаў культурны фактар?
16:02 — Ці рэальна сумяшчаць розныя культурныя і рэлігійныя традыцыі мігрантаў са швэдзкай традыцыяй
19:42 — Ці праўда, што ў швэдзкіх гарадах існуюць «зоны шарыяту»?
21:03 — Як выглядае паўднёвы Стакгольм, дзе знаходзіцца эпіцэнтар бандаў
23:35 — Што такое групоўка Факстрот?
26:00 — Хто замяшаны ў гандаль наркотыкамі ў Швэцыі?
27:54 — Наколькі на рост злачыннасьці паўплывалі рэформы 90-х у Швэцыі?
31:11 — Што можна было б зрабіць інакш, каб не дапусьціць росту крыміналу ў Швэцыі
36:34 — Швэцыя мяняе падыходы да міграцыі. Ці дае гэта плён?
39:31 — Які выхад прапануе партыя «Швэдзкія дэмакраты», якая адрозьніваецца сваёй антымігранцкай рыторыкай?
41:39 — Які самы пасьпяховы спосаб вырашыць праблему бандаў?
42:39 — Як паўплывае на Швэцыю абмежаваньне міграцыі ва ўмовах малой нараджальнасьці ўнутры краіны?
43:54 — Ці хацелася Вам самому пакінуць Швэцыю?
«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.