Сьвятлана Ціханоўская расказала агенцтву AP, што не атрымлівала зьвестак ад свайго зьняволенага мужа палітычнага вязьня Сяргея Ціханоўскага на працягу 421 дня.
«Ужо больш за год я ня ведаю пра стан Сяргея, ня ведаю, ці дазволілі яму атрымаць грошы і ці ёсьць у яго зубная паста і туалетная папера», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у «справе Ціханоўскага»14 сьнежня 2022 году абвясьцілі прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову.
- Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў калёніі;
- Статкевіча — на 14 гадоў калёніі;
- Лосіка і Цыгановіча — на 15 гадоў калёніі;
- Папова і Сакава — на 16 гадоў калёніі.
Палітвязьняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасьці працэсу невядомыя. Арыштавалі ўсіх шасьцярых яшчэ да выбараў 9 жніўня 2020 году і масавых пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сястра Калесьнікавай: Вестак ад Машы няма 434 дніАпроч Ціханоўскага, больш за год у поўнай ізаляцыі, у рэжыме інкамунікада знаходзяцца палітзьняволеныя Марыя Калесьнікава (бязь вестак — 443 дзён), Мікола Статкевіч (448 дзён), Максім Знак (449 дзён) і іншыя палітвязьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я цяпер трохі зламаны чалавек». Размова з былой зьняволенай Гомельскай жаночай калёніі