Cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для Паліны Шарэнда-Панасюк прэвэнтыўны нагляд, піша ініцыятыва дапамогі палівязьняў Dissident.by.
Плянаваны тэрмін выхаду з калёніі Паліны Шарэнда-Панасюк — 21 траўня.
Сёньня, 2 траўня, cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для палітзьняволенай прэвэнтыўны нагляд, піша ініцыятыва дапамогі палівязьняў Dissident.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мы ўсе падвялі Паліну. Пра што сьведчаць кадры з палітзьняволенай- Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей. Яе асудзілі на 2 гады зьняволеньня. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкулу 411 КК РБ за «непадпарадкаваньне адміністрацыі».
- Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўленьня волі.
- Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі з Палінай інтэрвію. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псыхалягічнаму ціску і спагнаньням у калёніях ПК-4 і ПК-24. Таксама зьяўляліся паведамленьні, што яе зьбівалі ў калёніі.