«ПіК Свабоды». Ударыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва

Каляж, эканамістка Анастасія Лузгіна з дасьледчага цэнтру BEROC

Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку?

Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.

Пакуль што няма афіцыйнага рашэньня ўраду, якія менавіта віды дзейнасьці стануць незаконнымі для індывідуальных прадпрымальнікаў. Сьпіс мае зьявіцца да 1 ліпеня. Папярэдне чыноўнікі гаварылі пра юрыдычныя паслугі, онлайн-курсы, навучаньне, гуртовы гандаль, турыстычныя паслугі. Паводле Белстату, на 1 студзеня ў Беларусі было крыху болей за 250 тысяч ІП — дзясяткі тысяч зь іх могуць сысьці з прадпрымальніцтва.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты інтэрвію

  • ІП ніколі не займалі значнай долі ў эканоміцы, але гэта яе важная частка, якая выконвае некалькі функцый: гэта нейкая вытворчасьць і паслугі, гэта занятыя людзі, а таксама і працоўныя месцы для іншых людзей. У некаторых мясцовасьцях, куды не заходзяць буйныя кампаніі, менавіта ІП могуць аказваць паслугі, якія бязь іх былі б абмежаваныя. Можна нават сказаць, што ІП нясуць сацыяльную нагрузку.
  • Дзяржава за апошнія гады ўжо ўзмацняла падатковую нагрузку на індывідуальных прадпрымальнікаў. Але калі індывідуальны прадпрымальнік перарэгіструецца ў юрыдычную асобу, гэта ўжо зусім іншая адказнасьць і нагрузка. Для гэтага патрэбныя прафэсійныя веды ў сфэры бухгальтэрыі, фінансаў, юрыдычныя веды. Трэба будзе альбо давучвацца, альбо значна вырастуць выдаткі — да прыкладу, на прафэсійных бухгальтараў.
  • Нядаўна прадстаўнік «БСБ-банку» казаў, што больш за 90 працэнтаў ІП, якія закрываюць у іх рахункі, кажуць пра спыненьне дзейнасьці, а не пра стварэньне юрыдычнай асобы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Закон аб ІП упарадкуе пытаньні». Міністэрства фінансаў ацаніла ўнёсак малога прадпрымальніцтва ў бюджэт дзяржавы
  • ІП можна параўнаць са стартапамі — людзі спрабуюць сябе ў бізнэсе. Калі такую магчымасьць прыбіраюць і прымушаюць адразу «пераскокваць» на юрыдычныя асобы, дык, на маю думку, гэта ня вельмі правільна для структуры эканомікі.
  • Магчыма, для дзяржавы адна з матывацый — гэта тое, што людзі, якія сыдуць з ІП, могуць папоўніць шэрагі найманых працаўнікоў. Ужо ня першы год беларуская эканоміка губляе кадры праз дэмаграфічныя працэсы і рэлякацыю людзей у іншыя краіны.
  • У апошнія гады элемэнты плянавасьці і кантролю ў эканоміцы Беларусі ўзмацняюцца. А ІП цяжэй кантраляваць.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.