Грузавік з марозівам зьбіў 29 дзяцей у Кіргізстане

Скрыншот зь відэа зь месца здарэньня

Падчас масавага мерапрыемства, якое праходзіла 2 траўня ў Сузацкім раёне Джалал-Абадзкай вобласьці у Кіргізстане, грузавое аўта Porter зьбіла 29 дзяцей.

Пра ДТЗ са спасылкай на кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Кіргізстану Алымкадыра Бейшаналіева паведаміла нацыянальнае інфармагенцтва «Кабар». Паводле зьвестак чыноўніка, у выніку здарэньня пацярпелі дзеці ад 9 да 16 гадоў. Сямёра зь іх цяпер у рэанімацыі абласной лякарні, стан траіх ацэньваецца як цяжкі.

Акрамя таго, у Сузацкую раённую лякарню даставілі траіх непаўналетніх. Яшчэ восем дзяцей шпіталізавалі ў Цэнтар агульнай лекарскай практыкі, яны ў стане сярэдняй цяжкасьці.

Таксама стала вядома, што 11 дзецям аказалі мэдычную дапамогу на месцы здарэньня, пазьней іх адправілі на амбуляторнае лячэньне. Алымкадыр Бейшаналіеў заявіў, што ўзяў пытаньне аказаньня дапамогі пацярпелым у выніку ДТЗ пад асабісты кантроль і даручыў забясьпечыць ім якасную мэдычную дапамогу. Відэа зь месца здарэньня апублікавалі карыстальнікі сацсетак.

Як папярэдне высьветліла паліцыя, кіроўца 1976 году нараджэньня пакінуў сваю машыну пасьля здарэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аварыя пад Менскам: у сутыкненьні фуры з аўтобусам пацярпелі 14 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За аварыю з маршруткай пад Смалявічамі, у якой загінулі 13 чалавек, асудзілі інжынэра Менскага аблаўтатрансу