Пры гэтым было сказана, што можа быць разгледжана і магчымасьць зьняволеньня Трампа ў турму, калі ён працягне парушаць распараджэньне аб неразгалошваньні інфармацыі.
У суму штрафу ўваходзяць па адной тысячы даляраў за кожную з дзевяці заяў, зробленых Трампам у інтэрнэце. Па словах судзьдзі Хуана Мерчана, гэтыя камэнтары парушылі загад аб неразгалошваньні зьвестак, які ён зрабіў, каб не дапусьціць крытыкі Трампам сьведкаў і іншых удзельнікаў працэсу.
Мерчан адзначыў, што штрафу ў якасьці стрымліваючага фактара можа аказацца недастаткова. Адначасова судзьдзя паскардзіўся на тое, што ў яго няма паўнамоцтваў накладаць стражэйшае пакараньне.
Гаворка ідзе аб першым у гісторыі ЗША крымінальным працэсе па справе былога прэзыдэнта. Дональда Трампа, які прэтэндуе на перавыбраньне кіраўніком Белага дома, абвінавачваюць у фальсыфікацыі дзелавой дакумэнтацыі з мэтай паўплываць на вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 года.
Аб’ектам абвінавачваньняў на працэсе заяўляецца, у прыватнасьці, выплата 130 тысяч долараў порнаактрысе Стормі Дэніэлс за яе маўчаньне адносна інтымнай сувязі з Трампам, у якой, як мяркуецца, яны знаходзіліся дзесяцігодзьдзем раней. Трамп адмаўляе інтымную сувязь з Дэніэлс, як і абвінавачваньні ў незаконным выкарыстаньні перадвыбарных фондаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над Трампам за фальшаваньне дакумэнтаў на выбарах 2016 году. Што кажуць пракурор і абарона