Да гэтага Аляксандар Лукашэнка публічна пра Алімпійскія гульні ў Парыжы, дзе беларускай і расейскіх зборных ня будзе, пасьля новых рашэньняў МАК не выказваўся.
«Гэта справа спартоўца. Але калі ўжо ты адабраўся і едзеш туды ў нэўтральным статусе, набі ім морду. Хацелася б, вядома, гімн, сьцяг. Але гэта іх жыцьцё. І яно кароткая. Я не настойваю ні на адным з варыянтаў. Калі яны паедуць, толькі больш злоснымі будуць», — прыводзіць цытату тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства спорту і НАК Украіны заклікаюць адхіліць спартоўцаў з Расеі і Беларусі ад Алімпіяды за падтрымку вайныНэўтральны статус беларусаў
У сьнежні 2023 году МАК вырашыў, што атлеты зь Беларусі і Расеі, якія выступаюць у індывідуальных відах спорту, змогуць выступаць на Гульнях у Парыжы 2024 году ў нэўтральным статусе. Гэта азначае, што такія спартоўцы будуць выступаць пад алімпійскім, а не дзяржаўным сьцягам, і ў выпадку іх перамогі гімн ня будзе гучаць. Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заклікаў усіх партнэраў рашуча асудзіць такое рашэньне МАК.
У сакавіку СМІ са спасылкай на віцэ-прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Джона Коўтса паведамлялі, што агульная колькасьць расейскіх спартоўцаў на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы сёлета можа скласьці каля 40 чалавек. Што тычыцца беларусаў, то ў іх ужо ёсьць 20 ліцэнзій.
Алімпіяда-2024 пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Паралімпіяда пачнецца 28 жніўня і завершыцца 8 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На старажытным стадыёне ў Алімпіі ўрачыста запалілі алімпійскую паходню. ВІДЭА