Быў данос і на Лукашэнку». Прадстаўнік BelPol разьбірае «зьліў даносаў у КДБ» ад «Кібэрпартызанаў»

Прадстаўнік BePol Андрэй Астаповіч. «Зьліў даносаў у КДБ» ад «Кібэрпартызанаў». Ілюстрацыйны каляж

Каля 40 тысячаў зваротаў у КДБ за дзевяць гадоў здабылі і абнародавалі «Кібэрпартызаны». Чаму і што пішуць людзі ў сілавыя структуры і наколькі гэта масавая зьява ў Беларусі? Наколькі даносы заахвочваюцца таталітарнымі сыстэмамі і наколькі гэта сапраўды шырокая зьява? І ці варта іх абнародаваць?

Адказвае былы сьледчы, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў BelPol Андрэй Астаповіч.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты інтэрвію

  • Гэта важна для тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны. Можна паглядзець, ці даносяць на яго. І калі ў чалавека ёсьць сусед-даносчык, то вызначыць, як сябе зь ім паводзіць, быць больш асьцярожным, разумець, з кім можна кантактаваць, з кім нельга, ці небясьпечны гэты чалавек. Для тых, хто выехаў, каб забясьпечыць сваю бясьпеку, сваіх родных, важна ведаць, дзе і хто даносіць. Гэта важна і для бясьпекі іншых краінаў, якія могуць на падставе гэтай базы забясьпечыць дадатковую бясьпеку, ведаючы грамадзянаў, якія пішуць у КДБ Беларусі.
  • Тут дадзеныя з 2014 году па 2023 год. Гэта сьвет ужо электроннага ўзору. Ад пісаньня на паперы многія людзі ўжо адышлі, пісалі ў электронным выглядзе. Тэхналёгіі спрашчаюць магчымасьці атрыманьня такіх дадзеных і іх захаванасьць. Колькі было зьнішчана папяровых архіваў часоў СССР! Іх складана захоўваць, папера псуецца, і ўсё можна зьнішчыць. А электронны сьлед адыгрывае злыя жарты з даносчыкамі. Усё, што трапляе ў сеціва, проста немагчыма выдаліць.
  • «Кібэрпартызаны» сваю дзейнасьць актыўна ажыцьцяўляюць з 2020 году. Гэта вынік таго, як паводзіў сябе рэжым (на мой погляд, адсталы) з тэхналёгіямі і што ён пачаў рабіць з айцішнікамі. Душыць, выдвараць з краіны. Людзі адказалі тым, што яны гатовыя змагацца, аб’ядноўвацца і даваць адпор рэжыму ў галінах, у якіх яны моцныя. І замест таго, каб берагчы такога ўзроўню спэцыялістаў, яны разагналі іх, зьнішчылі ўвесь ІТ-сэктар у Беларусі, усе пасьпяховыя кампаніі пакінулі яго. І яны атрымліваюць гэты вынік. У КДБ няма высокай якасьці спэцыялістаў, і яны ня могуць ніяк супрацьдзейнічаць ужо чатыры гады, гэтыя выцекі і ўзломы ўвесь час адбываюцца і будуць адбывацца. Такога ўзроўню інфармацыю будуць здабываць увесь час. Выгнаны са сваёй краіны айцішнік будзе мець вялізарныя веды і навыкі для таго, каб такія ўзломы рабіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі «базу даносаў у КДБ»

«Кібэрпартызаны» заявілі, што здабылі шмат закрытых зьвестак у выніку ўзлому сайту Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі. Вынікі сваёй апэрацыі яны назвалі «зьлівам даносаў у КДБ». І выклалі ў адкрыты доступ каля 40 тысяч зваротаў, пададзеных праз сайт КДБ за 9 гадоў.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.