У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»

Кадар зь відэа, на якім Натальля Крук адмовілася размаўляць з Рыгорам Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», справу 39-гадовай Натальлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе.

Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак або заклікі да такіх дзеяньняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь). Справу вядзе судзьдзя Жанна Брысіна.

Як паведамляла «Наша ніва», незадоўга да затрыманьня Натальля Крук вярнулася з Польшчы. Пра яе затрыманьне стала вядома ў мінулым жніўні — тады прапагандыст Рыгор Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць прымусовае «інтэрвію», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася зь ім размаўляць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Сьледчыя ізалятары «Валадарка» і «Амэрыканка»