Вынікі сваёй апэрацыі «Кібэрпатызаны» назвалі «зьлівам даносаў у КДБ». Каля 40 тысяч зваротаў былі пададзеныя праз сайт КДБ за 9 гадоў.
«Калі вы раптам не заўважылі, то разам з базай сайту КДБ мы выклалі ў сетку і даносы, якія адпраўлялі чэкістам праз партал зь верасьня 2014 па жнівень 2023 гг. Цяпер скаргі „інфарматараў“ КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзян пайсьці на супрацоўніцтва. Самыя цікавыя зь іх ужо хутка на нашым канале», — напісалі «Кібэрпартызаны».
Раней «Кібэрпартызаны» заявілі, што яшчэ восеньню 2023 году прабраліся на сайт КДБ і выпампавалі адтуль усю даступную інфармацыю. На гэты момант бачына Камітэту дзяржбясьпекі не працуе ўжо больш за 2 месяцы.
У якасьці доказу «Кібэрпартызаны» выклалі сьпіс адмінаў і базу дадзеных сайта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны заявілі, што ўзламалі сайт КДБРаней у красавіку «Кібэрпартызаны» заявілі, што правялі кібэратаку на сэрвэры «Гродна Азоту», патрабуючы вызваліць частку палітвязьняў.
- «Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная супольнасьць ананімных праломнікаў (хакераў), якая зьявілася ў верасьні 2020 году.
- Яны атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы беларускіх дзяржаўных установаў і сілавых структураў, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньнем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
- Супольнасьць пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
- Сваю дзейнасьць яны называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.
- «Кібэрпартызаны» актыўна дапамагаюць аб’яднаньню беларускіх сілавікоў ВуРol у правядзеньні расьсьледаваньняў.
- Таксама «Кібэрпартызаны» дапамагаюць палку імя Кастуся Каліноўскага ва Ўкраіне правяраць новых добраахвотнікаў.
Радыё Свабода ня можа незалежна і апэратыўна спраўдзіць агучаныя дадзеныя.