Парушэньне закону пацягне за сабой крымінальную адказнасьць з пакараньнем да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Праваабарончыя групы ўжо асудзілі такі закон і акрэсьлілі яго як «напад на правы чалавека».
Транссэксуалы будуць прысуджаныя да 3 гадоў пазбаўленьня волі паводле паправак да закона аб барацьбе з прастытуцыяй 1988 году. Іх прынялі падчас сэсіі, у якой бралі ўдзел 170 з 329 заканадаўцаў.
Папярэдні праект прапаноўваў за аднаполыя адносіны нават сьмяротнае пакараньне.
Новыя папраўкі дазваляюць судам прысуджаць людзей, якія ўваходзяць у аднаполыя адносіны, да пазбаўленьня волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў, гаворыцца ў дакумэнце, зь якім знаёмілася AFP. Раней у краіне геі і транссэксуалы сутыкаліся з частымі нападамі і дыскрымінацыяй. Цяпер перасьледаваць іх можна будзе паводле новага закону.
Раней прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці Іраку прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці за «садамію» або на падставе расплывістых артыкулаў Крымінальнага кодэксу Іраку аб «маралі» і «барацьбе з прастытуцыяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьціІрацкія дэпутаты таксама ўстанавілі мінімальны тэрмін у 7 гадоў пазбаўленьня волі за «прапаганду» аднаполых адносін і пакараньне ад 1 да 3 гадоў для мужчын, якія «наўмысна» паводзяць сябе як жанчыны.
Закон з папраўкамі прызнае «біялягічную зьмену полу на падставе асабістага жаданьня і схільнасьці» злачынствам і карае транссэксуалаў і лекараў, якія праводзяць апэрацыі па пацьвярджэньні полу, пазбаўленьнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Папраўкі таксама забараняюць арганізацыі, якія «прапагандуюць» гомасэксуалізм, і караюць «абмен жонкамі» пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пры Савецкім Саюзе ж неяк выжывалі». Што цяпер адбываецца з ЛГБТ-супольнасьцю ў Беларусі