Афіцыйны сайт КДБ РБ не працуе ўжо больш як 2 месяцы. «Кібэрпартызаны» заяўляюць, што гэта іхная заслуга.
«Мы прабраліся туды яшчэ восеньню 2023 г. і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю», — піша тэлеграм-канал «Кібэрпартызанаў».
У якасьці доказу «Кібэрпартызаны» выклалі сьпіс адмінаў і базу дадзеных сайта.
Раней у красавіку «Кібэрпартызаны» заявілі, што правялі кібэратаку на сэрвэры «Гродна Азоту», патрабуючы вызваліць частку палітвязьняў.
- «Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная супольнасьць ананімных праломнікаў (хакераў), якая зьявілася ў верасьні 2020 году.
- Яны атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы беларускіх дзяржаўных установаў і сілавых структураў, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньнем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
- Супольнасьць пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
- Сваю дзейнасьць яны называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.
- «Кібэрпартызаны» актыўна дапамагаюць аб’яднаньню беларускіх сілавікоў ВуРol у правядзеньні расьсьледаваньняў.
- Таксама «Кібэрпартызаны» дапамагаюць палку імя Кастуся Каліноўскага ва Ўкраіне правяраць новых добраахвотнікаў.