Ужо сёньня: 95 гадоў зь дня нараджэньня гісторыка Юрыя Туронка

Юры Туронак

Падзеі 27 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

27 красавіка 1929 году ў Вільні нарадзіўся Юры Туронак, гісторык, удзельнік беларускага культурніцкага руху 1950–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст. у Польшчы.

Таксама ў гэты дзень

1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая.

Мірскі замак 40 гадоў таму. Эпічныя фота Сяргея Дубаўца

1906 — адбылося першае паседжаньне Дзяржаўнай Думы Расейскай імпэрыі.

1919 — польскія войскі занялі Горадню, дзе знаходзіўся ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі і беларускае войска.

1919 — крушэньне парахода „Надзея“ на Дзьвіне ў Віцебску. Параход адплыў рэйсам на Бешанковічы. Капітан ня здолеў выканаць разварот, у выніку параход патануў, загінула ня менш за 100 пасажыраў.

1945 — БССР стала адной зь дзяржаў-заснавальніц ААН.

1996 — у Менску адбываюцца масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні. За кратамі апынулася амаль усё кіраўніцтва БНФ.

Чарнобыльскі шлях у Менску, 1996 год. З грамадзкага вэб-архіву «Вытокі» https://vytoki.net, фота Георгі Ліхтаровіч

2011 — у Менску праходзілі суды над удзельнікамі «масавых беспарадкаў» на Плошчы-2010, Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1782 Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.

Нікалё Паганіні

1791 Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.

1878 Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог.

У памяці

1584 Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1967Мікола Алексютовіч, беларускі філёзаф.

1998Вітаўт Тумаш, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1930-х у Заходняй Беларусі, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Вітаўт Тумаш, Вітаўт Кіпель, Антон Шукелойць, зіма 1960

2002Міхаіл Пташук, кінарэжысэр, народны артыст Беларусі (загінуў у аўтакатастрофе).

2006Міхал Вітушка, вайсковы дзяяч, палітык, кіраўнік паваеннага збройнага антысавецкага Супраціву 1944–1950-х.

2017 Міхась Паўлаў, мэдык, краязнаўца і выдавец, праваабаронца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст., адзін з заснавальнікаў віцебскага клюбу «Ўзгор'е».

Віцебск, першыя «Дзяды» ў 1989 г. Міхась Паўлаў — зьлева