Сьвятлана Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Фотарэпартаж
Сьвятлана Ціханоўская з дыпляматамі нясуць кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні. 26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.
Пра чарнобыльскую катастрофу важна памятаць, каб такое не паўтарылася, заявіла журналістам дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 26 красавіка, у 38-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС.
Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце – Чарнобыльскі шлях.
Цырымонія ўшанаваньня памяці тых, хто загінуў і пацярпеў падчас аварыі на ЧАЭС.
Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене.
Прадстаўнікі амбасады ЗША і амбасады Нарвэгіі.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, часовы павераны ў справах амбасады ЗША ў Літве Тамір Васэр і прэс-аташэ амбасады ЗША Тымаці О'Конар (зьлева направа).
Помнік «Маці Чарнобыля» ў парку Сапегаў у Вільні.