Новы рэйс будзе ўведзены ў расклад са жніўня.
З 12 жніўня па 2 верасьня «Белавія» будзе выконваць рэйсы ў Туркмэністан ня толькі па аўторках, але і па панядзелках.
Расклад новага рэйсу:
- вылет зь Менску — у 19:40, прылёт у Туркмэнбашы — у 1:50;
- вылет з Туркмэнбашы — у 2:50, прыбыцьцё ў Менск — у 5:10.
Час, паказаны ў раскладзе — мясцовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Southwind Airlines скасаваў палётную праграму Менск — Стамбул ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці бясьпечна лятаць самалётамі «Белавія» пасьля ўводу санкцый? Расказваюць былыя супрацоўнікі кампаніі