Дачку Рыгора Кастусёва выпусьцілі з ІЧУ

Кацярына Кастусёва, архіўнае фота

Раней была інфармацыя, што яна ня выйшла на волю пасьля адбыцьця адміністрацыйнага пакараньня.

Кацярына Кастусёва, дачка палітзьняволенага палітыка Рыгора Кастусёва, на волі.

Блізкія Кацярыны, якія знаходзяцца за мяжой, пацьвердзілі Свабодзе, што Кацярыну выпусьцілі.

Кацярыну Кастусёву затрымалі 22 красавіка. На відэа сілавікоў жанчына казала, што ў 2020 годзе «аказвала садзейнічаньне экстрэмісцкаму фармаваньню „Вясна“» і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце пляну «Перамога». Што канкрэтна ставілі ў віну Кацярыне Кастусёвай, невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хворы на рак палітвязень Кастусёў чацьверты раз сустракае дзень нараджэньня за кратамі. На волю трапіў яго пранізьлівы верш-запавет