Камісар муніцыпальнай паліцыі ў Седльцах Эвэліна Радамыская паведаміла, што аўтобус ехаў з Гданьску ў Беларусь і на павароце ў раёне горада Сельдцэ вылецеў з дарогі і ўпаў у кювэт, яе словы прыводзіць TVN24.
Паводле польскіх СМІ, у аўтобусе ехалі 15 чалавек. Пяцёра атрымалі лёгкія раненьні, расказаў Павал Куліцкі з пажарнай каманды Седльцэ. Іх даставілі ў лякарню.
Тым часам прэс-служба МЗС Беларусі называе іншыя лічбы беларусаў, якія ехалі ў аўтобусе і якія пацярпелі:
«У выніку аварыі ў Польшчы ў раёне горада Седльцы 7 з 14 беларусаў, якія знаходзіліся ў аўтобусе, дастаўлены ў шпіталь зь лёгкімі траўмамі, яшчэ 7 чалавек чакаюць іншага аўтобуса для працягу руху па маршруце», — паведамілі БелТА ў міністэрстве.
Як удакладніў выданьню Tygodnik Siedlecki прадстаўнік экстранных службаў, аўтобус вылецеў з дарогі ў кювет, перавярнуўся на бок і ўрэзаўся ў дрэва. Прычыны аварыі высьвятляюцца.
Участак дарогі, на якім здарылася аварыя, перакрылі, машыны пусьцілі ў аб’езд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вінаватымі ў затапленьні дарогі ў Мядзельскім раёне прызналі баброў