Сілавікі затрымалі менчука, якога паранілі падчас пратэстаў 2020 году
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым менчуком, якога паранілі падчас пратэстаў у жніўні 2020 году, паведаміла «Медиазона». Аўтары каналу прымацавалі фатаздымак, дзе затрыманы стаіць на кантэйнэры для сьмецьця на праезнай частцы на праспэкце Машэрава.
На камэру сілавікоў мужчына кажа, што ў жніўні 2020 году ён выйшаў на пратэсты, атрымаў раненьне, страціў прытомнасьць, і яго павезла хуткая.
Паводле якога артыкула затрымалі мужчыну і дзе ён цяпер, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр міліцэйскі начальнік, які камандаваў разгонам пратэстаў у Пінску ў 2020 годзеСілавікі затрымалі гамельчука за «цынічныя камэнтары» пра памерлага берасьцейскага міліцыянта
Сілавікі затрымалі мужчыну за «цынічныя камэнтары» на адрас памерлага начальніка Ленінскага РАУС Берасьця Дзьмітрыя Каравякоўскага і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацсетках.
Таксама пры затрыманьні ў беларуса знайшлі чатыры адзінкі зброі.
Інфармацыя пра сьмерць начальніка Ленінскага РАУС Берасьця Дзьмітрыя Каравякоўскага зьявілася 13 красавіка.
У жніўні 2020 году Каравякоўскі кіраваў здушэньнем пратэстаў у Пінску, дзе быў начальнікам ГАУС. У 2021 годзе стаў начальнікам Ленінскага РАУС у Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 красавіка: берасьцейца затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020-га; завочна судзяць прадпрымальніка з ПаставаўБылога інспэктара мытні з прычыны праблемаў са здароўем судзяць на «Валадарцы»
З канца лютага ў СІЗА-1 судзяць былога мытніка Яўгена Гурыновіча, паведамляюць праваабаронцы. Яго супольную справу з былымі калегамі Ўладзімерам Журомскім і Віктарам Новікам пачалі разглядаць яшчэ летась у кастрычніку ў Менгарсудзе. Мужчын абвінавачвалі адразу паводле 11 крымінальных артыкулаў, у тым ліку за «здраду дзяржаве».
У канцы лютага ў электронным раскладзе зьявіліся зьвесткі пра тое, што справа Гурыновіча выдзеленая ў асобнае вядзеньне і слухацца будзе ў СІЗА-1.
Нядаўна праваабаронцам удалося даведацца, што такая мера зьвязаная зь ягоным станам здароўя. Паводле інфармацыі «Вясны», у Яўгена сур’ёзныя праблемы са здароўем, а менавіта міжпазваночная кіла, празь якую ён ня можа доўга сядзець і стаяць. У сувязі з гэтым ягоную справу вылучылі ў асобнае вядзеньне і разглядалі па месцы ўтрыманьня зьняволенага.
Па справе Гурыновіча на «Валадарцы» прайшлі больш за дзесяць працэсаў. Апошні працэс па справе быў 15 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 красавіка: Cыну пісьменьніка Сяргея Антонава прысудзілі 1,5 года калёніі за «абразу» ЛукашэнкіБылога палітвязьня Рамуальда Ўлана зноў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
Пра судовы працэс, які адбыўся сёньня над Рамуальдам Уланам у судзе Смаргонскага раёну, паведаміў тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Вынік разгляду справы невядомы.
Былы заснавальнік і выдавец «Новой газеты Сморгони» ў студзені 2021 году быў асуджаны на 2,5 года «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя зьвесткі, якія ганьбяць гонар і годнасьць міліцыянтаў.
У траўні 2023 году стала вядома, што Рамуальда Ўлана вызвалілі паводле амністыі.
Пасьля выхаду на волю Ўлана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 красавіка: на Гомельшчыне за падпіскі затрымалі чатырох чалавек; у Фаніпалі затрымалі ўдзельніцу пратэстаў