На відэа з месца падзеяў бачна, што ад удару яна складаецца практычна напалам, потым верхняя частка абвальваецца.
Супрацоўнікі тэлецэнтру падчас абстрэлу знаходзіліся ў бамбасховішчы і не пацярпелі. Ёсьць перабоі ў працы лічбавага тэлевяшчаньня.
Расейскае дзяржаўнае агенцтва РИА «Новости» са спасылкай на «падпольле» сьцьвярджае, што на тэлевежы знаходзіліся антэны ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея ўдарыла па Харкаве дронамі «Шагед». Пашкоджаныя жылыя дамы, ёсьць загінулыяКіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што войска Расеі нанесла ўдары яшчэ па трох населеных пунктах вобласьці.
Расея абстрэльвае Ўкраіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Ахвяры сярод цывільнага насельніцтва і разбурэньні цывільнай інфраструктуры расейскае камандаваньне не камэнтуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер BalaganOFF: Беларусы мяне шакавалі