Пра гэта піша партал «Люстэрка».
Па 66,2 тысячы вакансіяў прапануюць заробак да 1000 рублёў. Як правіла, наймальнікі паказваюць сумы да выплаты падаткаў, гэта значыць, на рукі будзе меншая сума. Напрыклад, Горадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы шукае на мінімальны заробак (на сёньня гэта 626 рублёў) прыбіральніка памяшканьняў, а «Дзіцячы садок № 110» у Горадні — памочніка выхавацеляў.
Ад 1000,1 да 1500 рублёў абяцаюць плаціць па 34,5 тысячы вакансіяў. Заробак ад 3000 рублёў гатовыя плаціць па 723 вакансіях. Напрыклад, ад 3000 да 3500 рублёў прапануюць перакладчыку на прадпрыемстве «Гомельшкло». Петрыкаўскі цэнтральны раённы шпіталь шукае галоўнага ўрача на 3500–3800 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ж яны ўцякаюць? Пра дэфіцыт працоўных рук як адметнасьць рэжыму ЛукашэнкіУ Менску не хапае 36,6 тысячы работнікаў, у Менскай вобласьці — 23 тысячы, у Берасьцейскай — 19,3 тысячы, у Віцебскай — амаль 17 тысячаў.
Аляксандар Лукашэнка 9 красавіка прызнаў «павальны дэфіцыт кадраў» на заводах. На некаторых прадпрыемствах не хапае па некалькі тысячаў супрацоўнікаў, прычым для асобных вакансіяў прапануюць нядрэнныя заробкі. На гэтым, піша «Люстэрка», адбіваюцца, сярод іншага, міграцыя насельніцтва і звальненьні працаўнікоў «за палітыку».
У Міністэрстве працы раней прызнавалі, што на рынку працы ўтварыўся дысбалянс попыту і прапановы.