Аксана Ючкавіч — вядомая ў рымска-каталіцкай супольнасьці Беларусі хрысьціянская дзяячка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф’янаве. Верніца асабліва вядомая сярод каталікоў Менску, дзе яна ладзіла шматлікія імпрэзы, піша «Вясна».
Раней Аксана працавала ў Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай місіі добрага самараніна ў Менску.
Яе затрымалі 23 студзеня ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Ючкавіч пачнуць судзіць 26 красавіка ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Працэс прызначылі весьці судзьдзю Юлію Крэпскую.
Адрас для лістоў, пасылак і грашовых пераводаў: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Ючкавіч Аксане Станіславаўне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былую журналістку Catholic.by Аксану Ючкавіч узялі пад варту па крымінальнай справе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкладчыка катэхезы ў менскім катэдральным касьцёле Беладзеда асудзілі на тры гады зьняволеньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ходзяць, слухаюць, глядзяць за намі». Вернікі пра «татальны кантроль» з боку дзяржавы