Унутраныя дакумэнты кампаніі, выяўленыя часопісам Spiegel і тэлеканалам ZDF, сьведчаць аб тым, што дадзеныя былі скрадзеныя ў пэрыяд з 2010 па 2015 год. 19 тысяч перахопленых файлаў утрымлівалі інфармацыю аб бэнзінавых рухавіках, трансьмісіях з двайным счапленьнем, а таксама аб тэхналёгіях, якія ў той час яшчэ распрацоўваліся, напрыклад аб электрамабільнасьці.
З аналізу Volkswagen наўпрост не вынікаюць абвінавачаньні ў адрас кітайцаў. Аднак сьляды вядуць ня толькі ў Пэкін, але і ў ваколіцы кітайскай вайсковай выведкі. Спэцыялісты зь нямецкай ІТ-індустрыі пацьвярджаюць гэта.
Амбасада Кітая рашуча адрынула гэтыя абвінавачваньні і асудзіла лічбавы шпіянаж. Выкрадзеная інфармацыя таксама датычылася кампаній Audi і Bentley, якія належаць групе Volkswagen.
Нямецкая кампанія шмат вырабляе ў Кітаі і для кітайцаў. Аднак у апошні час яе аўтамабілі страчваюць папулярнасьць, і жыхары Кітаю часьцей за ўсё купляюць машыны кітайскіх кампаній, якія атрымліваюць субсідыі ад дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады сталічнага раёну хваляцца папулярнасьцю беларускамоўных групаў у садках