Дзень у гісторыі
753 да н. э. — згодна з паданьнем Ромул заклаў Рым.
1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне Літоўска-Беларуская савецкая рэспубліка, бальшавікі паўцякалі, а Вільня на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.
1921 — выйшаў першы нумар газэты «Чырвоная зьмена». Выходзіла самастойным выданьнем да 2002 году, цяпер — дадатак да газэты «Звязда».
1996 — расейскія фэдэральныя войскі забілі першага прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя генэрала Джахара Дудаева. Паводле афіцыйных зьвестак, Дудаеў загінуў ад ракеты, наведзенай на сыгнал ягонага спадарожнікавага тэлефона.
У гэты дзень нарадзіліся
1833 — Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ў Расеі робяць з Каліноўскага Бандэру. ВІДЭА1902 — Вацлаў Пянткоўскі, сьвятар, стваральнік падпольнай духоўнай сэмінарыі, палітвязень 1950-х.
1903 — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.
1926 — Лізавета II, каралева Вялікай Брытаніі ў 1952 - 2022.
1937 — Эрнст Бабенка, навуковец, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У памяці
1910 — памёр Сяргей Палуян, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.
1910 — памёр Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.
1923 — памёр Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.
2013 — Міхал Шарамет, грамадзкі актывіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху пачатку XXI ст., стваральнік вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр».
2019 — Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку XXI ст.
2022 — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.