Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.
1:05 – У Славаччыне прэзыдэнтам стаў Пэтэр Пэлегрыні. Ён, як і прэм'ер-міністар Робэрт Фіца, выступае супраць вайсковай дапамогі Ўкраіне. Гэта анамалія ці новая тэндэнцыя ў краінах Эўразьвязу?
4:16 – Наколькі імаверна, што на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня перамогуць сілы, якія скептычна ставяцца да падтрымкі Ўкраіны
5:30 – Ці будзе вынік гэтых выбараў мець значныя наступствы для палітыкі эўрапейскіх дзяржаваў
7:26 – Ці могуць вынікі гэтых выбараў істотна зьмяніць палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі
9:05 – Ці маюць краіны Эўразьвязу згоду наконт палітыкі адносна Беларусі
11:52 – Лукашэнка ў вачах палітыкаў Эўразьвязу – кіраўнік адносна незалежнай дзяржавы, зь якім можна весьці нейкія перамовы, ці выключна выканаўца волі Пуціна?
13:45 – Ці будзе Славаччына наладжваць стасункі з Лукашэнкам
16:44 – У чым падабенства і адрозьненьні ўрадаў Орбана ў Вугоршчыне і Фіца ў Славаччыне
20:05 – Ці ёсьць прынцыповыя разыходжаньні паміж лідэрамі дзьвюх ключавых дзяржаваў Эўразьвязу, Нямеччыны і Францыі? Француская рыторыка і нямецкія дзеяньні
23:28 – Ці можна гаварыць пра нямецка-францускае суперніцтва за лідэрства ў Эўразьвязе? Кааліцыі ўнутры Эўразьвязу
26:22 – Ці рыхтуецца Эўразьвяз абараняць сябе сам? Як зьмяніліся выдаткі на абарону і як яны суадносяцца з расейскімі
28:16 – Ці стварае Эўразьвяз агульную вайсковую прамысловасьць
31:24 – Супольныя праекты Эўразьвязу ў вайсковай вытворчасьці
33:13 – Ці можа маштабная вайна, якую распачала Расея, паслужыць каталізатарам, які паспрыяе стварэньню агульнага войска Эўразьвязу
35:24 – Ці магчымая зьмена мэханізму прыняцьця рашэньняў у Эўразьвязе з кансэнсусу на нейкі варыянт большасьці
38:18 – Ці рэальная небясьпека выхаду ці выключэньня з Эўразьвязу нейкіх краінаў альбо ўвогуле яго распаду
40:42 – Якія пэрспэктывы далейшага пашырэньня Эўразьвязу
43:11 – Ці існуюць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі ў будучыні пажаданым і рэалістычным
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Ці здольная Францыя ўзначаліць Захад ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам і што замінае вынайсьці лек. Расказвае анколяг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.