Імпарт беларускай алькагольнай прадукцыі ў Расею ў 2023 годзе вырас на 6,5%.
Пры гэтым экспарт зьнізіўся на 36,6%, да 25,1 млн даляраў, піша Interfax.
Расея ў 2023 годзе імпартавала 102 млн дэкалітраў (дал) алькагольнай прадукцыі, што на 6,5% больш, чым у 2022 годзе.
Пяцёрка асноўных пастаўшчыкоў гарэлкі ў Расею і іхная доля выглядае так:
- Беларусь (85,9% паставак)
- Фінляндыя (3,9%)
- Казахстан (3,1%)
- Францыя (2,9%)
- Швэцыя (1,7%)
Таксама Беларусь заняла прыкметную ролю ў імпарце Расеяй сідру — амаль 70% гэтага напою імпартаваліся якраз зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2023 годзе ў Беларусі сталі піць менш гарэлкі і піва, —Белстат ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмены на алькагольным рынку: у беларускіх крамах Duty Free адменяць дзяржаўную манаполію