Карыстальнікі інтэрнэту зь Віцебску публікуюць у сваіх сацыяльных сетках фота і відэа незвычайнага для красавіка надвор’я. На горад раніцай 19 красавіка абрынуўся сьнег.
Сьнег ідзе мокры, пад яго вагою ламаюцца галінкі дрэваў, пішуць карыстальнікі.
Таксама вядома пра моцны сьнег у Воршы і некаторых іншых гарадах Віцебскай вобласьці.
Раней стала вядома, што ў Віцебску і Бабруйску вяртаюць ацяпленьне ў дамы ў сувязі зь неспадзяваным пахаладаньнем.
Сыноптыкі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі на 19 красавіка. Яны прагназуюць моцны паўночны вецер парывамі ў 15-20 мэтраў за сэкунду.
Нагадаем, што паўтара тыдня таму ў Беларусі, наадварот, адзін за адным перасягаліся рэкорды цеплыні на дзень назіраньняў. Затым прыйшло рэзкае пахаладаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўсіх мэтэастанцыях Беларусі 9 красавіка абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды за ўсю гісторыю назіраньняў