Былога палітвязьня арыштавалі на 15 дзён за пікет з плякатам каля будынку райвыканкаму

Сяргей Васільеў. Архіўнае фота

Былога палітвязьня зь Мёраў, актывіста «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Сяргея Васільева асудзілі на 15 сутак.

Пра вырак паведамляе «Хрысьціянская візія» з спасылкай на пастанову суду ў банку судовых рашэньняў. Згодна з пастановай, Сяргей Васільеў 7 красавіка 2024 году стаяў з плякатам ля ўваходу ў будынак Мёрскага райвыканкаму.

Мужчына на судзе пацьвердзіў, што сапраўды быў з плякатам ля адміністрацыі гораду. Што было напісана на плякаце, не паведамляецца.

У выніку актывіста аршытавалі на 15 дзён за парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкулу 24.23 КаАП).

  • Васільева затрымалі ў жніўні 2021 года за тое, што разгарнуў у грамадзкім месцы таблічку з надпісам «Узурпатар». Да суду мужчына ўтрымліваўся ў СІЗА. Васільева асудзілі на 3 гады «хіміі» за «паклёп» у дачыненьні да Лукашэнкі (артыкул 367 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Васільеву забаранілі карыстацца бібліятэкай, наведваць касьцёл, пагражаюць перавесьці ў калёнію