Цягам наступных 11 дзён паходню пранясуць каля 600 чалавек у Грэцыі па адлегласьці каля 5000 км. Першым, хто падхопіць паходню ў эстафэце, стане грэк Стэфанас Дускас, алімпійскі чэмпіён 2020 году ў веславаньні.
27 красавіка алімпійскі вагонь даставяць на заморскія тэрыторыі Францыі, а 8 траўня ён вернецца ў Эўропу, дзе кантынэнтальная эстафэта пачнецца з Марсэлю.
Цягам гэтага пэрыяду паходню пранясуць па 400 гарадах і мястэчках краіны, агульная дыстанцыя складзе 12 000 км.
26 ліпеня эстафэта фінішуе ў Парыжы — сталіцы XXXIII Алімпійскіх гульняў сучаснасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніякага прапагандысцкага эфэкту ад удзелу ў Алімпіядзе рэжым не атрымае», — АпейкінНэўтральны статус беларусаў
У сьнежні 2023 году МАК вырашыў, што атлеты зь Беларусі і Расеі, якія выступаюць у індывідуальных відах спорту, змогуць выступаць на Гульнях у Парыжы 2024 году ў нэўтральным статусе. Гэта азначае, што такія спартоўцы будуць выступаць пад алімпійскім, а не дзяржаўным сьцягам, і ў выпадку іх перамогі гімн ня будзе гучаць. Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заклікаў усіх партнэраў рашуча асудзіць такое рашэньне МАК.
У сакавіку СМІ са спасылкай на віцэ-прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Джона Коўтса паведамлялі, што агульная колькасьць расейскіх спартоўцаў на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы сёлета можа скласьці каля 40 чалавек. Што тычыцца беларусаў, то ў іх ужо ёсьць 19 ліцэнзій.
Алімпіяда-2024 пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Паралімпіяда пачнецца 28 жніўня і завершыцца 8 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства спорту і НАК Украіны заклікаюць адхіліць спартоўцаў з Расеі і Беларусі ад Алімпіяды за падтрымку вайны