Здарэньне адбылося на Сьмілавіцкім тракце.
Вялікая колькасьць пацярпелых у аварыі на Сьмілавіцкім тракце — 14 чалавек атрымалі розныя траўмы пасьля сутыкненьня аўтобуса МАЗ зь цяжкавіком Volvo. Усіх пацярпелых даставілі ў лякарню для агляду. Ступень сур’ёзнасьці іхных траўмаў пакуль не вядомая.
Прэс-служба МУС апавясьціла кіроўцаў, што на гэтай дарозе з боку пасёлку Сосны ў кірунку вуліцы Сяліцкага з прычыны ДТЗ ускладнены рух.
На месцы здарэньня працуе ДАІ. Высьвятляюцца ўсе абставіны сутыкненьня двух транспартных сродкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За аварыю з маршруткай пад Смалявічамі, у якой загінулі 13 чалавек, асудзілі інжынэра Менскага аблаўтатрансу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі сёньня некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак, 14 чалавек у шпіталі