Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал Mayday.team.
Паводле інфармацыі каналу, у некаторых вязьняў назіраліся ўскладненьні. На сёньня некаторыя зь іх шпіталізаваныя ў адзін з бабруйскіх шпіталяў.
Папраўчая калёнія № 2 разьмяшчаецца на ўскраіне Бабруйску. З усіх папраўчых установаў Беларусі яна самая вялікая, там трымаюць каля 2400 зьняволеных, сярод іх больш за сто — палітычныя.
Цяпер зь вядомых палітвязьняў у Бабруйску трымаюць кіраўніка незалежнага прафсаюзу Генадзя Фядыніча, блогераў Андрэя Казлова («Шэры кот») і Паўла Сьпірына, хірурга Андрэя Любецкага, журналіста Паўла Мажэйку, сына Віктара Бабарыкі, кіраўніка ягонага выбарчага штабу Эдуарда Бабарыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бунт у 2020-м, уцёкі зьняволеных. Расказваем пра Бабруйскую калёнію № 2У канцы студзеня праваабаронцы паведамлялі пра магчымую эпідэмію грыпу ў папраўчай калёніі № 1 у Наваполацку, дзе адбывае тэрмін Віктар Бабарыка.