Аранжавы ўзровень небясьпекі з прычыны непагадзі абвясьцілі сыноптыкі Белгідрамэту на панядзелак.
Раніцай і днём 15 красавіка ў многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненьне заходняга ветру. Парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. Вецер такой сілы можа зрываць дахі, абрываць правады, валіць дрэвы.
Як піша мэтэасэрвіс pogoda.by, у панядзелак чакаецца пераменная воблачнасьць. Уначы месцамі па паўднёвым усходзе, днём у асобных раёнах па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Днём паветра прагрэецца ад +7°С па поўначы да +15°С па поўдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўсіх мэтэастанцыях Беларусі 9 красавіка абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды за ўсю гісторыю назіраньняў