Сілавыя службы Лукашэнкі працягваюць арыштоўваць людзей за падзеі амаль 4-гадовай даўніны.
Цяпер затрыманыя тры жлабінчаніны — прычынай затрыманьня стала іх прысутнасьць на мітынгах і пратэстах у 2020 годзе ў Жлобіне. Пра іх затрыманьне піша «Флагшток».
На відэадопыце затрыманыя мужчыны называюць свае месцы працы і пасады: кіроўца пагрузчыка на ЗАТ «Аграстыль», спэцыяліст у сотавай кампаніі А1, гальванік на ААТ «БМЗ».
Інфармацыю апублікаваў тэлеграм-канал, зьвязаны з УУС Гомельскага аблвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы вырак рабочаму БМЗ за пратэсты ў Жлобіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі з палітычных матываў закрываюць буйную школу дзюдо