«Апэрацыя „Сумленнае абяцаньне“… была пасьпяхова завершаная зь мінулай ночы да сёньняшняй раніцы і дасягнула ўсіх пастаўленых мэтаў», — заявіў начальнік штабу іранскіх узброеных сіл Махамад Багеры ў інтэрвію дзяржаўнай тэлевізіі, паведамляе ВВС.
Багеры заявіў, што ўдар у адказ іранцы нанесьлі ўдар па «выведным цэнтры» і авіябазе, зь якой, на думку Тэгерану, узьляцелі ізраільскія зьнішчальнікі F-35 для нанясеньня ўдару па консульстве ў Дамаску, калі загінулі два іранскія генэралы.
«Абодва гэтыя цэнтры былі значна разбураныя і выведзеныя з ладу, — сказаў ён. — Мы лічым апэрацыю завершанай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дамаску ў выніку авіяўдару забіты генэрал іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыіІзраільскія і амэрыканскія ўлады, аднак, не паведамляюць пра свае страты. Яны заявілі, што ім удалося зьбіць 99% з каля 300 ракет і бесьпілётнікаў, запушчаных па тэрыторыі Ізраілю, прычым большасьць зь іх — яшчэ за межамі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль зноў адкрыў паветраную прастору і заявіў пра перахоп 99% снарадаў з тэрыторыі Ірану