Іран захапіў у Армузскім праліве кантэйнэравоз MSC Aries, які ішоў пад партугальскім сьцягам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Індыю, паведамляе іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA.
Пасьля захопу танкер накіраваўся ў тэрытарыяльныя воды Ірану.
Паводле Associated Press, кантэйнэравоз MSC Aries зьвязаны зь лёнданскай кампаніяй Zodiac Maritime, якая ўваходзіць у Zodiac Group ізраільскага мільярдэра Эяля Офера. Кампанія MSC, якая базуецца ў Жэнэве, прызнала факт захопу судна і заявіла, што на борце знаходзіліся 25 чальцоў экіпажу.
МЗС Ізраіля абвінаваціў Іран у пірацтве і заклікаў сусьветную супольнасьць абʼявіць «Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі» тэрарыстычнай арганізацыяй.
Прадстаўнік прэс-службы Арміі абароны Ізраілю пасьля атакі заявіў, што Іран «панясе адказнасьць за рашэньні аб далейшай эскаляцыі сытуацыі». Пры гэтым прадстаўнік ЦАХАЛ наўпрост не згадаў інцыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CBS: Іран можа нанесьці маштабны ўдар па Ізраілі ў бліжэйшыя суткі- Ізраіль 1 красавіка атакаваў іранскае консульства ў Сырыі, што прывяло да гібелі некалькіх высокапастаўленых афіцэраў «Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі». У Тэгеране паабяцалі адказаць на гэтыя дзеяньні.
- Тэлеканал CBS са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе ЗША 12 красавіка паведамляў, што Іран можа нанесьці маштабны ўдар па Ізраілі ў бліжэйшыя суткі.
- Іран рэгулярна захоплівае судны ля сваіх берагоў. Так, у студзені 2024 году ў Аманскім заліве быў захоплены амэрыканскі нафтавы танкер St Nikolas. Улады Ірану заявілі, што рашэньне аб затрыманьні танкера было прынятае «паводле рашэньня суда».