457 — такі новы сутачны рэкорд колькасьці спробаў нелегальнага пранікненьня ў Польшчу зь беларускай тэрыторыі з пачатку міграцыйнага крызісу, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак памежных службаў.
Рэкорд быў зафіксаваны 10 красавіка (папярэдні рэкорд — 305 спробаў — зафіксавалі 4 красавіка). На наступны дзень спробаў перасячы беларуска-польскую мяжу было ўтрая менш — 156.
Польская памежная служба зазначае, што мігранты кідалі ў патрулі галіны і камяні, распылялі газ. Адзін супрацоўнік паранены. Затрымалі 6 падазраваных у дапамозе мігрантам. Чатыром мігрантам надалі мэдыцынскую дапамогу.
Для параўнаньня: 11 і 12 красавіка ў Латвію спрабавалі незаконна трапіць 47 мігрантаў (25 і 22 адпаведна), у Літву — 1 (0 і 1).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў хоча выкарыстоўваць пытаньні міграцыі ў палітычных мэтах, — прэм’ер Польшчы ТускЗа 11 дзён красавіка польскія памежнікі зафіксавалі 2 673 спробы нелегальна перасячы мяжу Польшчы з тэрыторыі Беларусі. Гэта на 13% больш, чым за ўвесь красавік 2023 году (2 363). Агулам з пачатку красавіка памежныя службы суседніх зь Беларусьсю краін ЭЗ перадухілілі сама меней 2 992 спробы незаконнага пранікненьня зь Беларусі (Латвія — 294, Літва — 25).
З пачатку 2024 году памежнікі спынілі сама меней 7 784 спробы нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — сама меней 6 554, у Латвію — 1.069, у Літву — 161).
На Польшчу прыпадае 84,2% міграцыйнага ціску (72,2% у студзені — красавіку 2023 году), Латвію — 13,7% (19,3%), Літву — 2,1% (8,5%).
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы патлумачылі, як адбіваецца мігранцкі крызіс на чэргах на мяжы і хто ў іх вінаваты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса асудзілі і дэпартавалі з Польшчы за перавозку мігрантаў