Паводле іх зьвестак, атака будзе накіраваная на вайсковыя мэты ў Ізраілі, і ў ёй могуць быць задзейнічаныя больш за 100 беспілётнікаў і дзясяткі ракет.
Магчымая атака стане адказам на ўдар Ізраіля па амбасадзе Ірана ў Дамаску 1 красавіка, калі загінулі сем чальцоў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), уключаючы высокапастаўленых афіцэраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн заявіў аб «жалезнай» рашучасьці абараніць Ізраіль ад пагрозаў з ІрануНа пахаваньні забітых чальцоў КВІР былы камандзір гэта фармаваньня генэрал Мохсэн Рэзаі заявіў, што рашэньне аб помсьце Ізраілю прынятае і абавязкова будзе выкананае. Адпомсьціць за атаку абяцаў вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі.
Дзярждэпартамэнт ЗША ў чацьвер абнародаваў перасьцярогу для амэрыканцаў, якія знаходзяцца ў Ізраілі, параіўшы ім не выяжджаць за межы вялікіх гарадоў, якія лепш абароненыя сыстэмамі СПА. Супрацоўнікам дыпляматычных ведамстваў у краіне загадана чакаць распараджэньняў падчас зьмены сытуацыі.
Таксама многія краіны сьвету, у тым ліку ЗША, Францыі, Польшча, Індыя і Расея, раяць сваім грамадзянам устрымацца ў бліжэйшы час ад паездак у Ізраіль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ярданіі сёмы дзень працягваюцца антыізраільскія пратэстыВайсковыя экспэрты, апытаныя CBS, лічаць, што ізраільскай супрацьпаветранай абароне будзе складана адбіць атаку меркаванага маштабу. Паводле іх прагнозаў, магчымыя значныя разбурэньні і ахвяры, што прывядзе да рэзкай эскаляцыі канфлікту паміж Ізраілем і Іранам.
У той жа час камандуючы Генштабу войска Ізраілю (ЦАХАЛ), генэрал Херцл Халеві заявіў, што ЦАХАЛ гатовы сустрэць любую пагрозу і цалкам гатовы да любых дзеяньняў — як абарончых, гэтак і наступальных.
У чацьвер у Ізраіль прыбыў кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня войскаў ЗША Майкл Курыла. Ён сустракаецца з міністрам абароны Ізраілю Ёавам Галантам і вышэйшым камандаваньнем ЦАХАЛ. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду заявіў аб гатоўнасьці абараняць Ізраіль «з жалезнай рашучасьцю».
Раней ананімная крыніца, блізкая да амэрыканскай выведкі, паведаміла агенцтву Bloomberg, што пытаньне больш не ў тым, ці нападзе Іран на Ізраіль, а ў тым, калі гэта здарыцца. Ізраіль заяўляў аб гатоўнасьці адказаць на ўдар Ірана, у выніку чаго ўзрасла б імавернасьць рэгіянальнай вайны, зазначаецца ў публікацыі выданьня The Guardian.
Амэрыканскія афіцыйныя прадстаўнікі лічаць, што такая імавернасьць зараз вышэйшая, чым калі-небудзь з пачатку нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка летась.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль вывеў войскі з поўдня сэктара Газа, чакаецца апэрацыя ў Рафаху