Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць этэру Свабоды — палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
На думку Марозава, мірныя перамовы не былі асноўнай тэмай размовы Пуціна і Лукашэнкі, якая працягвалася 4 гадзіны.
«Лукашэнка накідае шайбу на клюшку Пуціна, бо сустрэча праходзіць у той момант, калі абмяркоўваецца Саміт міру ў Швайцарыі. Крэмль заявіў, што ня будзе там удзельнічаць, і выказаў поўны недавер да яго рашэньняў. На гэтым фоне Лукашэнка дазваляе Пуціну публічна сфармуляваць сваю пазыцыю», — кажа Марозаў.
Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Палітоляг перакананы, што Пуцін гатовы толькі да такіх перамоваў, якія будуць адбывацца на ягоных умовах: за Масквой застаюцца пяць захопленых абласьцей Украіны, а таксама пункты перамоваў у Стамбуле, галоўны зь якіх — нэўтралітэт Украіны.
На думку Марозава, асноўная сутнасьць сустрэчы ў Маскве заключалася ў тым, што Лукашэнка дзякаваў Пуціну за эканамічныя магчымасьці, якія стварыла вайна.
«Ён сказаў наўпрост, што беларускі аграсэктар, станкабудаўніцтва і электроніка адчуваюць сябе выдатна. Лукашэнка ў гэтым сэнсе — нешта накшталт губэрнатара Омскай вобласьці, які публічна ўстаў і сказаў: дзякуй вайне, дзякуй Пуціну, нарэшце нашы прадпрыемствы запрацавалі ў тры зьмены. Лукашэнка дэманструе, што ён адзін з бэнэфіцыяраў гэтай вайны, паколькі атрымлівае вялікія эканамічныя бонусы», — кажа Марозаў.
Паводле яго, Лукашэнка намагаецца ўтрымаць Беларусь ад уступленьня ў вайну, бо такое разьвіцьцё падзей прынесла б яму вялікія страты і не дазволіла б нічога выйграць. А ад вядзеньня вайны Пуціным ён атрымлівае прыбытак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў хоча выкарыстоўваць пытаньні міграцыі ў палітычных мэтах, — прэм’ер Польшчы Туск«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.